21 лютага да Мiжнароднага дня роднай мовы ў фiлiяле “Шылавіцкая  сельская бібліятэка” прайшоў бібліятэчны ўрок “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Мерапрыемства праходзiла з мэтай выхавання любовi да роднай мовы, цiкавасцi да моўнага багацця беларускага народа. Бiблiятэкар Данько Марына Станіславаўна расказала гicторыю свята – Мiжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства  ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.

Дзеці чыталi вершы народнага паэта Беларусi Нiла Гiлевiча, падбiралi да рускiх слоў беларускiя адпаведнiкi, удзельнічалі ў конкурсах “Пазнай твор па яго пачатку”, “Aматары беларускага фальклору”, а таксама ў віктарынах “Прыказкі і прымаўкі”, “Падумай і адкажы”, у якіх былі прапанаваны загадкі-жарты  і сур’ёзныя пытанні па старонках мінулага і сучаснага беларускай мовы. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў народныя гульні  «Ручаёк», «Вілюшкі», «Выганка» і іншыя.

Прысутнічыя пераканаліся ў тым, што кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру.