Мама, мамачка, матуля…- наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя словы на свеце. Што можа быць больш святым, чым імя маці? Для любога з нас: дзіцяці, падлетка, юнака, пасівелага дарослага – маці – самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё.

14 кастрычніка, у Дзень маці, бібліятэкар філіяла “Войткавіцкая сельская бібліятэка” сабрала  маленькіх чытачоў на урок творчасці “Маме, лепшай на Зямлі”, каб сваімі рукамі зрабіць падарункі для любімых матуль. Дзеці не толькі малявалі святочныя паштоўкі, але і размаўлялі аб сваіх родных і любімых мамах.

Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, аб тым, кім з’яўляецца маці для кожнага чалавека

Дзеці знаёміліся з прымаўкамі і прыказкамі, прысвечанымі маці, чыталі вершы, у якіх славіцца жанчына-матуля, гарталі старонкі цікавых кніг.