12 кастрычніка ў філіяле “Падароская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна паэзіі “Паэзія цяплом вясны сагрэтая”, да 110-годдзя беларускай дзіцячай паэтэсы Эдзі Агняцвет.

Дзеці знаёміліся з біяграфіяй і творчасцю вядомай паэткі, яе кнігамі. Усе разам чыталі вершы, нават пабывалі ў ролі “грамацеяў”, паспрабаваўшы выправіць памылкі ў юмарыстычным вершы. Кніжны агляд упэўніў нашых юных чытачоў у тым, што на старонках кніг Эдзі Агняцвет многа сонца, дабрыні, бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.