11 кастрычніка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускай дзіцячай паэткі Эдзі Агняцвет, таму мінавіта сёння, у філіяле “Бібліятэка - цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны”, для вучняў малодшых класаў, адбылося літаратурнае знаёмства з творчасцю нашай зямлячкі.

Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй Эдзі Агняцвет, праслухалі вершы напісаныя паэткай, даведаліся пра яе пераклады на беларускую мову асобных твораў А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Ушакова, Г. Ахматавай, А. Экзюперы, праглядзелі фільм з удзелам самой Агняцвет, які быў зняты ў 1998 годзе.