Падведзены вынікі раённага конкурсу па стварэнню кампазіцыі ў тэхніцы букфолдзінг “BookART: новая жизнь старых книг”, які праходзіў з 1 лютага па 1 верасня 2023 года.
На конкурс было прадстаўлена 19 работ з 12 бібліятэк (некаторыя бібліятэкі прадставілі 2 работы).
Пасля галасавання журы конкурсу пераможцамі сталі:
– філіял “Воўпаўская сельская бібліятэка” (бібліятэкар Маршалак-Каранеўская Т.В.) – Дыплом І ступені;
– філіял “Мацвееўская сельская бібліятэка” (бібліятэкар Дудар Н.І.) – Дыплом ІІ ступені;
– філіял “Роская гардская пасялковая бібліятэка” (бібліятэкар Сухоцкая І.А.) – Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем пераможцаў!
Жадаем далейшых прафесійных і творчых поспехаў!