Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна ўрачыста адзначае Дзень беларускай пісьменнасці. У свой час сталіцамі свята былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Слонім, Паставы, Добруш і інш.
У 2023 годзе сталіцай XXX Дня пісьменнасці стаў г. Гарадок Віцебскай вобласці. І гэта сімвалічна, бо менавіта Віцебшчына дала штуршок развіццю беларускага кнігавыдання. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Семяон Полацкі, Васіль Цяпінскі – усе яны выхадцы зямлі віцебскай. А таксама Канстанцін Вераніцын – аўтар знакамітага твора XIX ст. “Тарас на Парнасе”.
Пра ўсё гэта даведаліся вучні 3 “Б” кл. СШ№7, якія 6 верасня завіталі ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на гістарычную замалёўку “Хай гучыць беларускае слова” і замацавалі свае веды, адказаўшы на пытанні віктарыны “Яны праславілі свой край”.