«Бясследна нішто не міне,
Гісторыю слова адродзіць.
Ты мост, па якім да мяне
Мінуўшчына ў госці прыходзіць»

Пятрусь Макаль

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Да свята беларускага кнігадрукавання ў філіяле “Субацкая сельская бібліятэка” быў падрыхтаваны кніжны компас “Промні асветніцтва на Беларусі”. Дзеці здзейснілі вандраванне ўглыб гісторыі ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання. Пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі, даведаліся, што за час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Дзеці прынялі ўдзел у разгадванні загадак, адказвалі на пытанні віктарыны  «А ці ведаеце вы?», перакладалі словы на беларускую мову.

Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе "Шлях друкаванага слова".