Традыцыйна кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства - адна з значных падзей нашай краіны і сапраўднае свята роднага слова.
2 верасня ў філіяле “Шылавіцкая сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “Пісьменнасць. Мова. Кнігадрукаванне”. Прысутныя даведаліся, як зарадзілася свята беларускай пісьменнасці і друкавання, якія гарады на працягу часу станавіліся сталіцамі святкавання і якімі падзеямі быў адзначаны кожны горад.
Бібліятэкар расказала аб гісторыі стварэння кнігі, аб тым, як кнігі мяняліся на працягу стагоддзяў, бліжэй пазнаёміліся з выдатнымі беларускімі асветнікамі. Дзеці даведаліся аб гісторыі станаўлення і развіцця беларускай пісьменнасці і кнігадрукавання, маглі бліжэй азнаёміцца з традыцыямі святкавання Дня пісьменства ў нашай краіне. З задавальненнем прынялі удзел у конкурсах “Перакладчыкі” і “Ад прыказкі да прымаўкі” на якім нашым удзельнікам было прапанавана пазнаёміцца з багаццем беларускіх прымавак і прыказак пасродкам кніг, а таксама ўспомніць свае любімыя народныя выказванні на роднай мове.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдельнікаў з біяграфіяй вялікага грамадскага дзеяча Францыска Скарыны – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, прадпрымальнік, вучоны-медык, перакладчык.