“Гамоніць радасць сонечнага дня,

Цвітуць сады і прыгажэюць вуліцы.

А тут заўжды лунае цішыня

І гушкае згарэўшыя Шавулічы.”

15 ліпеня ў філіяле “Гнезнаўская сельская бібліятэка” прашла гадзіна смутку  “Была такая вёска Шавулічы”. Бібліятэкар расказала падлеткам пра трагедыю ў вёсцы Шавулічы, што знаходзіцца ў Ваўкавыскім раёне. Фашысты расстралялі 366 жыхароў вёскі. Гэты боль немагчыма зразумець і прыняць. Застаецца толькі памятаць і не забываць, якім коштам нашаму народу дасталася Вялікая Перамога. Сення на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс.