Старажытнае язычніцкае свята Купалле, у гонар летняга сонцастаяння, адзначаецца з 6 на 7 ліпеня. Абрады з травой, агнём і вадой праводзяцца менавіта ў самую кароткую Купальскую ноч. Дзень летняга сонцастаяння – галоўнае свята славян, час найвышэйшага росквіту жыццёвых сіл прыроды. Лічылася, што выканаўшы сваю місію, бог Ярыла памірае і адраджаецца ў выглядзе Купалы – бога лета, рознакаляровых кветак і спелых пладоў.
Бібліятэкар філіяла “Войткавіцкая сельская бібліятэка” 8 ліпеня запрасіла на літаратурную гасцёўню “У ноч, калі папараць-кветка квітнее” ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Золотой возраст”.
У пачатку мерапрыемства распачалі гаворку пра гісторыю ўзнікнення “Купалля” і традыцыіі святкавання. Затым прысутныя расказвалі пра купальскія звычаі з сваёй маладосці. Пляліся вянкі з палявых кветак, гучалі купальскія песні, легенды і паданні.
Заключным акордам гасцёўні прагучала песня “Сягоння Купала, заўтра Ян”.