11 мая ў філіяле “Падароская сельская бібліятэка” адбылася літаратурная вандроўка па творах Янкі Маўра “Капітан нашых падарожжаў”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Бібліятэкар расказала пра творчасць пісьменніка, прывяла цікавыя біяграфічныя звесткі. Вучні з задавальненнем пазнаёміліся з творамі выдатнага майстра прыгодніцкага жанру “Чалавек ідзе”, “Сын вады”, “Палескія рабінзоны” і “Слезы Тубі”. У ходзе мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава, на якой было прадстаўлена шмат цікавых твораў аўтара.