У сістэме атрыбутаў дзяржаўная сімволіка займае адно з найважнейшых месцаў, з'яўляецца ўвасабленнем нацыянальнай ідэі Беларускай дзяржавы. Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн – галоўныя сімвалы незалежнасці нашай краіны.
11 мая ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на партал ведаў “Сімвалы маёй Радзімы” былі запрошаны вучні шостых класаў СШ№7.
Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які сёлета мы адзначым 14 мая.
Падчас мерапрыемства вядучыя разам з вучнямі абмеркавалі значэнне элементаў дзяржаўнай сімволікі, прасачылі адлюстраванне іх у гістарычных, духоўных і маральных рысах нацыі, у асаблівасцях культуры і светапоглядзе беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.
У заключэнні прысутныя выканалі галоўную ўрачыстую песню краіны – Дзяржаўны гімн.