Дзень абмена вопытам “Работа бібліятэк па аслугоўванню сацыяльна неабароненай катэгорыі насельніцтва” адбыўся 27 красавіка на базе раённай бібліятэкі.

Адкрыла дзень дырэктар Наталля Лешчык, якой быў праведзены аналіз прамежкавых вынікаў работы бібліятэк.

Галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па труду і сацыяльнай занятасці ваўкавыскага райвыканкама Калеснік Л.Ф. паведаміла прысутным аб правядзенні Сусветнага дня аховы працы.

Метадыстам аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. былі распрацаваны метадычныя парады па рабоце з сацыяльна неабароненымі групамі насельніцтва.

Спецыяльны госць – Каханская Т.М., спецыяліст па сацыяльнай рабоце ДУ “ТЦСАН”, падрабязна расказала прысутным аб арганізацыі дзейнасці з пажылымі людзьмі.

Аб перасоўнай бібліятэке, як мабільным сродке абслугоўвання чытачоў аддаленых населеных пунктаў, паведаміла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Журава А.І.

Вопытам работы раённай бібліятэкі ў рамках праекта «Пусть доброты прибавится на свете», падзялілася бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Акалот Н.У.

Падчас сустрэчы прысутныя актыўна дзяліліся вопытам сваёй работы. Дзень абмена вопытам скончыўся падвядзеннем вынікаў.