Вялікдзень – найвялікшае старажытнае свята богаслужэбнага года. Яно ўстаноўлена ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста і азначае пераход ад смерці да жыцця. У дзень Вялікадня заўсёды пахмурнае надвор'е, а пасля свята заўсёды прыходзіць цяпло. У гэты дзень радасна кажуць «Хрыстос Уваскрэс».
16 красавіка бібліятэкар філіяла “Рупейкаўская сельская бібліятэка” сумесна з супрацоўнікамі філіяла “Рупейкаўскі Дом культуры” правялі абрад валокання “Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць”. Валачобнікі павіншавалі праваслаўных вернікаў са святам, праспявалі валачобныя песні і выказалі самыя найлепшыя пажаданні здароўя, дабрабыту і весялосці.