Наш беларускі край. Прыгожы, непаўторны ён сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі, сваімі сцежкамі. Шчырымі і ласкавымі словамі называем мы родную зямлю.

14 красавіка супрацоўнік філіяла “Гарадская бібліятэка №46” Вікторыя Хацей з вучнямі 4 “В” класса гімназіі №1 правяла пазнавальную краязнаўчую старонку “Зямля бацькоў – мая зямля”. У жывым дыялогу юныя грамадзяне нашай краіны пазналі цікавую інфармацыю краязнаўчага характару, слухалі песню Марка Бернеса “С чего начинается родина”, глядзелі відэа “Города Беларуси. Волковыск”, слухалі прыгожыя вершы: “Радзіма”, “Мой Волковыск” і інш.

Малая Радзіма – той куток, які мы павінны шанаваць і любіць.