У рамках Года міру і стварэння, 9 сакавіка, для членаў клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” была арганізавана пазнавальная гульня «Вясёлы ладзім карагод – вясну гукаем ля варот». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з абрадам гукання вясны; вадзілі карагоды пад песні, што суправаджаюць абрад, як і калісьці нашы продкі; упрыгожвалі каляровымі стужкамі, кветкамі і папяровымі птушкамі дрэва. Прымалі актыўны ўдзел у гульнях: «Звіць гняздо», «Перанесці яйкі», «Пераскокні ручаёк». Паказалі свае артыстычныя здольнасці ў пантаміме і з задавальненнем разгадвалі загадкі пра птушак.

Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў дзяцей пра абрады продкаў і выхаванню цікавасці да культурнай спадчыны беларусаў.