Якая прыгожая і мілагучная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй патрэбнае слова і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе існаванне змагаліся нашы продкі. Толькі гэту мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі.

19 лютага ў філіяле “Войткавіцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна роднай мовы "Жыве ў стагоддзях беларускае слова". Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці, бо прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў і паданняў.

Дзеці з цікавасцю адгадвалі загадкі на беларускай мове, перакладалі прыказкі і прымаўкі, чыталі казкі і вывучаныя імі цудоўныя вершы.