21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 22 лютага бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” запрасіла вучняў 5 класа ДУА “Вярэйкаўская сярэдняя школа” на квіз-гульню “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”.
На мерапрыемстве да беларускасці дакрануўся кожны. Дзеці чыталі вершы і скарагаворкі на беларускай мове, падбіралі да рада слоў слова, якое іх аб’ядноўвае, адгадвалі загадкі, з дапамогай “куфэрка слоў” паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і словаведаў, выправілі памылкі і паказалі акцёрскае майстэрства ў пантаміме. Таксама яны складалі прыказкі і прымаўкі па-беларуску, разгадалі крыжаванку, падзяліліся ведамі беларускага фальклору і адказалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”.
Я спадзяюся, што квіз-гульня дапамагла дзецям зразумець наколькі наша беларуская мова прыгожая і мілагучная.