З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў раённай бібліятэцы для 1-2 класаў СШ №8 г. Ваўкавыска прайшла квэст-гульня “Я маленькі беларус, сваёй мовай ганарусь!”.
Падчас квэст-гульні вучні замацавалі веды аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў.
Раздзяліўшыся на тры каманды “Краскі”, “Званочкі”, “Каласочкі”, дзеці пачалі гульню.
Квэст-гульня складалася з 5 прыпынкаў: загадкі, перакладчыкі, шарада, словаведы, рухаючая сіла. На кожным прыпынку за правільныя адказы камандзе ў маршрутны ліст прысуджаліся балы.
Удзельнікі з задавалененнем адгадывалі загадкі, перакладалі рускія словы на беларускую мову, з дапамогай мімікі і жэстаў паказвалі беларускія фразеалагізмы і шмат іншага.
Дзеці паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы і роднай зямлі.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, прысвечанымі Міжнароднаму дню роднай мовы “Дзень роднай мовы” і “Сэрцам роднага слова краніся”.