17 лютага бібліятэкар філіяла “Мацвеўская сельская бібліятэка” наведала ДУА «Мацвееўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Для выхаванцаў дзіцячага садка была праведзена літаратурная гульня “Ад матчыных казак”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Пачалася вандроўка са слоў прывітання на беларускай мове. Бібліятэкар рассказала, што Беларусь — гэта наша малая Радзіма. Тут жывуць нашы мамы і таты, дзядулі і бабулі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову і размаўляць на ёй.
Дзякуючы, завочнай вандроўцы па чароўнай краіне казак, дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі: “Курачка-рабка”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Сынок з кулачок”, “Не сілай, а розумам”.
Мерапрыемства складалася з некалькіх прыпынкаў. На кожным прыпынку іх чакалі розныя заданні. Трэба было пазнаёміцца на беларускай мове, назваць ветлівае слова на беларускай мове, адказаць на пытанні казачных герояў, адгадаць загадкі. На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар прачытала прысутным казку, пасля дзеці назвалі свае любімыя беларускія казкі.