Чарговым пасяджэннем клуба “Юны эрудыт” філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” 16 лютага стала казачная рулетка “Беларуская казка – розуму падказка”. 

Казачніца прапанавала ўдзельнікам сустрэчы ўспомніць зачыны і канцоўкі казак, папрасіла дапамогі ў вызначэнні пераблытаных мышкамі назваў казак. З задавальненнем дзеці пачыталі па ролях і абмеркавалі казку “Варона і сава”, адгадалі загадкі, растлумачылі ўстойлівыя спалучэнні, якія трапляюцца ў творах, разгадалі рэбусы.

Паглядзелі мульфільм “Піліпка-сынок” і пазнаёміліся з беларускімі народнымі казкамі з кніжнай выставы і выбралі творы для чытання ў сям’і.