У гэтым годзе горад Ваўкавыск адзначае 520-годдзе з часу атрымання граматы на Магдэбургскае права. З гэтай нагоды 8 лютага ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” аформлена выстава-віктарына “Зямля бацькоў: погляд праз гады”. Чытачы скарысталі магчымасць не толькі пашырыць свае веды пра гісторыю нашага горада, але і паказать эрудыцыю, адказаўшы на пытанні віктарыны, якую прапанавала бібліятэкар.