З мэтай развіцця цікавасці вучняў да вуснай народнай творчасці, далучэння іх да багатай спадчыны нацыянальнай культуры 28 студзеня ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” быў праведзены ўрок-гульня “Сялянская праца ў прыказках, прымаўках і загадках”.
У веданні беларускага фальклору спаборнічалі вучні мясцовай школы. Гульня складалася з 7 станцый: “Размінка”, “Складзіце прыказку”, “Падбярыце прыказку па тэме”, “Збярыце прыказку па пачатку і заканчэнню”, “Адгадайце загадку з дапамогай малюнкаў”, “Крылатая паштоўка”, “Пытанне – адказ”.
У час размінкі дзеці разгадалі рэбус, у якім была зашыфравана прыказка. Асабліва спадабалася дзецям разгадваць загадкі з дапамогай малюнкаў, складаць прыказкі з пераблытаных слоў.
Асноўная мэта мерапрыемства заключалася ў тым, каб паказаць дзецям, як сялянская праца адлюстравана ў прыказках, прымаўках і загадках – жанрах вуснай народнай творчасці – гэтага чароўнага і мудрага скарбу, які вучыць нас дабру, справядлівасці, сяброўству, працавітасці, самаадданай любові да роднай краіны.
Сяляне – дбайныя гаспадары, таму і склаў народ прыказкі і прымаўкі пра сваю працу, у якіх услаўляецца працавітасць, а высмейваецца лянота.