Інфармацыйны бюлетэнь “Па хвалях літаратурных юбілеяў”, які прайшоў у філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” 12 студзеня, пазнаёміў чытачоў з беларускімі кнігамі-юбілярамі 2023 года.

Прадстаўленыя кнігі створаны шмат гадоў назад, але застаюцца актуальнымі і сёння. У гэтым упэўніліся ўдзельнікі мерапрыемства, калі зачыталі ўрывак з 500-гадовай кнігі Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”, дзе аўтар скіроўваецца да праблем чалавечага існавання.

Крануў слухачоў верш “А хто там ідзе?” Янкі Купалы са зборніка “Жалейка”, якому спаўняецца 115 гадоў. Не пакінулі абыякавымі і “Слуцкія ткачыхі” Максіма Багдановіча са зборніка “Вянок”, які адзначае сваё 110-годдзе.

Адчуць подых адлюстраваных Уладзімірам Караткевічам падзей у рамане “Каласы пад сярпом тваім”, які адзначае 55-годдзе, дазволіў відэаўрывак са спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць абуджэнню цікавасці чытачоў да твораў беларускай класічнай літаратуры.