Каляды – вялікае хрысціянскае свята, з ім звязана нямала радасных звычаяў. На Каляды заўсёды ўпрыгожвалі елку. На яе верхавінку прымацоўвалі зорку – знак Віфлеемскай зоркі, пад якой быў народжаны Ісус Хрыстос.
Гэта светлае, усімі любімае свята, цікава прайшло і ў філіяле "Ізабелінская сельская бібліятэка". Настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла і выхаванцы нядзельнай школы запрасілі ўсіх вернікаў на святочную праграму “Прамень Каляднай зоркі”. Бібліятэкар падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне, каб падарыць аднавяскоўцам святочны настрой. Дзеці ў вобразах вешчуноў, пастухоў і анёлаў віншавалі ўсіх прыхажан са святам Божага Нараджэння. Яны спявалі калядкі, чыталі вершы і паказвалі інсцэніроўку на біблейскі сюжэт, які адбыўся ў тую далёкую ноч.