«Любіце, ведайце і шануйце

 мову свайго народа і ўмейце

дасканала валодаць ёю”

                               Я.Колас

 

    22 і 23 верасня ў раённай бібліятэцы навучэнцы Ваўкавыскага педагагічнага  і аграрнага каледжаў прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе «Родная мова - крыніца натхнення», які быў прымеркаваны да Тыдня беларускай мовы.

   Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

    Падчас  мерапрыемства  паміж бібліятэкарам  і навучэнцамі адбываўся цесны дыялог: вучні чыталі вершы  пра мову, кароткі экскурс у гісторыю ўзнікнення беларускай мовы попоўніў  веды  навучэнцаў. З цікавасцю выконвалі заданне “Падумай і адкажы!”,  з захапленнем адгадвалі загадкі; чыталі і тлумачылі сэнс беларускіх прыказак. Пераканацца ў тым, што большасць прысутных добра валодае беларускай мовай дапамогло  заданне   “Паспрабуй перакладзі”! Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ў беларускай мове ёсць словы, якія называюцца безэквівалентнымі гэта значыць словы, якія нельга дакладна перакласці.

  А ўрывак з верша  П.Панчанкі “Родная мова” у выкананні Анастасіі Масквіной заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь і відэаролік аб тым, як маленькі хлопчык размаўляе прыгожа на беларускай мове  пераканаўча  ўпэўнілі вучняў, што беларуская мова вельмі мілагучная і мы павінны клапаціцца аб тым, каб жывая, прыгожая беларуская мова штодня гучала з нашых вуснаў, а  для гэтага  толькі і трэба — пачаць з сябе.