Да 140-годдзя беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, бібліятэкар філіяла “Субацкая сельская бібліятэка” падрыхтавала рэйтынг-агляд літаратуры «У сузор’і геніяў».
Якуб Колас і Янка Купала – сучаснікі, паплечнікі, аднагодкі, пісьменнікі блізкія тыпалагічна. З гэтымі па-сапраўднаму нацыянальна значнымі імёнамі нашых класікаў напрамую звязана лёсавызначальная сутнасць беларускай літаратуры, яе эпахальныя дасягненні, яе імклівы эстэтычны і, можна сказаць, гістарычна-сусветны рост і росквіт.
Якуб Колас і Янка Купала былі выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных спадзяванняў і пачуццяў; абодва пісьменнікі шырока раскрывалі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага склада і матэрыяльнага жыцця беларусаў. Блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскім ідэалам, Купала і Колас аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет.