Круглы стол “Подводим итоги, определяем ориентиры работы на 2022 год” адбыўся 3 сакавіка на базе раённай бібліятэкі.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, з віншавальнымі словамі да калектыву ДУК "Ваўкавыская раённая бібліятэка" звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Маржала І.Ф.
Адкрыла пасяджэнне круглага стала дырэктар Лешчык Н.Г.
Намеснікам дырэктара Шапель Н.С. былі асветлены станоўчыя напрацоўкі, недахопы і планы на перспектыву.
Аб рабоце з персанальнымі дадзенымі супрацоўнікаў і карыстальнікаў бібліятэк і палітыкай у адносінах да апрацоўкі персанальных дадзеных падрабязна расказала інспектар па кадрах Корт В.А.
Метадыст аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. азнаёміла прысутных з Палажэннем раённага конкурсу на лепшы сцэнарый мерапрыемства па караязнаўству “Тут карані, адсюль вытокі” і метадычнымі парадамі да Тыдня дзіцячай кнігі «Праздник тех, кто любит книгу».
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці нагадала аб асноўных мерапрыемствах да Года гістарычнай памяці.