Краязнаўства заўсёды з'яўлялася адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці філіяла “Гнезнаўская сельская бібліятэка”.

Таму да Года гістарычнай памяці 5 лютага ў бібліятэцы была праведзена краязнаўчая хвілінка “Сем цудаў Ваўкавышчыны”. Прысутныя пазнаёміліся з славутасцямі роднага краю: Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела, Ваўкавыскі касцёл Святога Вацлава, Падароская сядзіба, Шылавіцкі касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Дзеці адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны, разглядалі маляўнічыя выданні з кніжнай выставы  “Беларусь: учора, сёння, заўтра”. Краязнаўчае мерапрыемства вельмі зацікавіла дзяцей, дзякуючы якому яны пазнаеміліся з цудамі, якія знаходзяцца з намі побач.