Шмат на нашай зямлі куткоў запаветных і слаўных, багатых на вялікія даўнія падзеі і на не менш значныя сёняшнія.

23 студзеня ў філіяле "Гнезнаўская сельская бібліятэка" адбылося пасяджэнне клуба “Собеседница” на тэму “Гэты край мне любы і вельмі дарагі”. Прысутных бібліятэкар азнаёміла з краязнаўчымі матэрыяламі, якія знаходзяцца ў бібліятэцы: “Мой гімн табе, куточак мілы” і “Гісторыя і помнікі маёй Радзімы”. У іх расказваецца пра гісторыю  вёскі Гнезна і яе ваколіц. Удзельнікі мерапрыемства таксама падзяліліся сваімі ўспамінамі аб малой Радзіме. У канцы мерапрыемства праглядзелі відэаролік “Наше наследие”.

Кожны чалавек павінен любіць свой родны край, ведаць яго культуру і гісторыю.