4 верасня 2022 года ў нашай краіне адзначылі ХХІХ Дзень беларускага пісьменства, сутнасць якога заключаецца ў паказе адзінства друкаванага беларускага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

На беларускай мове напісана шмат казак, вершаў і апавяданняў, але хочацца, каб не толькі  ў вершах гучалі ласкавыя, пявучыя беларускія словы, але яшчэ і ў жыцці, кожны дзень чуць непаўторнае “добры дзень”, цудоўнае “дзякуй” і чароўнае “калі ласка”.

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, культуры, асветы і літаратуры.