24 кастрычніка ў філіяле “Бібліятэка аграгарадка Юбілейны” адбылася літаратурная рэпрэза “Што спявалі нашы бабулі” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсам “Спадчына”.
Раней нашы бабулі шмат спявалі - на ўсе святы і не толькі. Менавіта пра песні, якія спявалі нашы бабулі, удзельнікі клуба даведалісь з прадстаўленай для іх тэматычнай выставы, а таксама пазнаёміліся з цікавай кнігай, у якой прадстаўлены беларускія народныя калянадарныя песні “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”.
Калыханкі – адзін з найстаражытнейшых песенных жанраў. Да нашых дзён калыханкі захаваліся не толькі ў фальклорных запісах, але і проста ў сямейнай памяці. Матуліны песні напоўнены ласкай і пяшчотай, дабрынёй і любоўю, жаданнем пазнаёміць сваё дзіця з навакольным светам і абараніць ад розных небяспек. Так з маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Вершы-калыханкі пісалі і вядомыя беларускія паэты.
Напрыканцы сустрэчы дзеці ўзгадалі тыя калыханкі, якія спявалі ім бабулі.









