2 ліпеня ў філіяле “Войткавіцкая сельскай бібліятэка” адбылася размова ў кніжнай выставы “Беларусь – гэта мы!”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар падкрэсліла, што Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, усталяванае ў азнаменаванне падзеі, якая мае асаблівае гістарычнае і грамадзянска-палітычнае значэнне для нашай краіны – вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэкар расказала пра дасягненні нашай краіны, пра знакамітых людзей,  якімі вырабамі славіцца Беларусь не толькі у нас, але і за яе межамі. Асаблівы інтарэс заўжды выклікае расказ пра Нацыянальную бібліятэку, якая з’яўляецца гонарам і славутасцю краіны.

Юныя чытачы разважалі, што мы разумеем пад словам “бацькаўшчына”, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, адгадвалі загадкі беларускіх пісьменнікаў. Шмат цёплых слоў роднай зямлі прысвяцілі паэты ў сваіх творах. Дзеці чыталі тэматычныя вершы П.Броўкі, Э.Агняцвет, Я.Коласа, Я.Купалы, П.Панчанкі і інш.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар запрасіла прысутных адправіцца ў віртуальнае падарожжа “Мая Беларусь”.