Для бібліятэкараў  у раённай бібліятэцы была арганізавана прафесійная трыбуна “Новыя формы арганізацыі сацыякультурнай работы бібліятэк як сродак прасоўвання кнігі і чытання”.

Адкрыла прафесійную трыбуну дырэктар ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” Л.М. Ланіна.

Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці А.І. Цярэшка паведаміла пра новыя рэаліі і новыя магчымасці ў сацыякультурнай дзейнасці бібліятэкі. Дала прысутным метадычныя парады па складанню і афармленню сцэнарных матэрыялаў.

Пра формы і метады сацыякультурнай дзейнасці ў бібліятэках на сучасным этапе падрабязна расказала В.В. Шалястовіч, біблятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Азнаёміла бібліятэкараў з метадычнымі парадамі “Рыцар слова” да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Вопытам работы па арганізацыі дасугавых мерапрыемстваў у аспекце забаўляльнай і развіваючай дзейнасці падзялілася загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №46” Н.Л. Бортнік.

Напрыканцы сустрэчы дырэктарам былі падведзены вынікі раённага конкурсу «Говорим о Победе» да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У намінацыі “Страницы Победы” (распрацоўка сцэнарыя і правядзенне ваенна-патрыятычнага мерапрыемства):

I месца – філіял “Гарадская бібліятэка №46” (загадчык Бортнік Н.Л.);

II месца – філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” (загадчык Халецкая Т.І.).

У намінацыі “В кадре книга о войне” (стварэнне буктрэйлера па кнізе):

I месца – філіял “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” (загадчык Сухоцкая І.А.);

II месца – раённая бібліятэка (загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Журава А.І.) і філіял “Субацкая сельская бібліятэка” (бібліятэкар Бердзік І.М.);

III месца – філіял “Войткавіцкая сельская бібліятэка” (бібліятэкар Нячай В.Ю.).