24 чэрвеня адзначаецца значная літаратурная падзея – 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай прозы, літаратурнага крытыка і драматурга Кузьмы Чорнага.
24 чэрвеня да дня нараджэння Кузьмы Чорнага ў філіяле “Шылавіцкая сельская бібліятэка” было падрыхтавана падарожжа па творчасці пад назвай “Сцежкамі Кузьмы Чорнага”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з жыццём і творчасцю Кузьмы Чорнага. Кузьма Чорны – гэта літаратурны псеўданім Мікалая Карлавіча Раманоўскага.
Удзельнікі пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка «Зямля», «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Сястра» і многімі іншымі творамі, а таксама былі прастаўлены кнігі аб літаратурным і жыццёвым шляху пісьменніка. Пісьменнік жыў і гадаваўся ў асяроддзі простых людзей. Усім сваім жыццём і ўсёй творчасцю ён быў звязаны з гэтымі людзьмі, служыў ім, горача любіў свае родныя мясціны – Цімкавічы. «Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма» – так пісаў Кузьма Чорны.