Перыядычныя выданні (газеты і часопісы) – важная састаўная частка фонду любой бібліятэкі. Іх адрозненне ад кніг – неперыядычных выданняў – адлюстроўваецца ў самой назве: перыядычныя – значыць, выходзячыя рэгулярна, у пэўны перыяд, прамежак часу – штодзённа, штотыднёва, штомесячна. Гэта значыць, асаблівасць перыёдыкі ў яе аператыўнасці, у тым, што на яе старонках адлюстроўваецца сучаснае жыццё, самая актуальная інфармацыя, усе галоўныя падзеі, што адбываюцца ў рэспубліцы і ў свеце. Гэта дазваляе найбольш поўна задаволіць інфармацыйныя патрэбы чытачоў, так як часта здараецца, што па некаторых важных, актуальных пытаннях і праблемах кніжных публікацый проста няма і патрэбную інфармацыю можна знайсці толькі ў перыёдыцы.

Даны зводны паказальнік змяшчае пералік газет і часопісаў, якія атрымліваюць  бібліятэкі горада і раёна ў II квартале 2024 г.: спачатку газеты (беларускія выданні), затым часопісы. Матэрыял размяшчаецца ў алфавітным парадку.

У канцы паказальніка змешчаны абрэвіятуры назваў бібліятэк.

ГЛЯДЗЕЦЬ
Бібліятэкі горада
ВРБ Ваўкавыская раённая бібліятэка, вул. Першамайская, 7  т. 5-90-17
РДБ філіял раённая дзіцячая бібліятэка, вул. Савецкая, 10    т. 6-32-15
ГБ №46 філіял гарадская бібліятэка №46, вул. Барычэўскага, 3  т. 6-79-72
ГДБ філіял гарадская дзіцячая бібліятэка, вул. Н. Боркі, 25   т. 6-83-94