Другі выпуск віртуальнага праекта “Пад зоркай юбіляра” прысвечаны зборніку “Вянок” Максіма Багдановіча, першае выданне якога выйшла ў свет 110 гадоў назад.

“Вянок” – адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча. Пісаўся ён на працягу 1909-1912 гг, калі аўтару было 17-20 гадоў. Максім Багдановіч крытычна ставіўся да свайго дзецішча, але пры гэтым адзначаў, што ў кнізе былі “творчасць і натхненне, і сур’ёзная праца”.

У зборніку можна знайсці словы пра мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя прызнанні ў любові да роднай зямлі, пра адносіны да паэта і паэзіі.

Нароўні са зборнікамі Я. Купалы і Я. Коласа “Вянок” стаў сапраўдным эталонам сталасці нашай літаратуры, ён і цяпер з’яўляецца выдатным узорам наватарскіх пошукаў і здабыткаў для розных пакаленняў беларускіх паэтаў.